У Літве адмянілі паветраную трывогу

Навіны
Фото: Reform.by

У Літве адмянілі паветраную трывогу. Яна была абвешчана сёння раніцай з-за меркаванага дрона, заўважанага ў Беларусі каля літоўскай мяжы.

Першапачаткова трывога была абвешчана ў Ігналінскім, Уцянскім, Швянчонскім і Зарасайскім раёнах. Затым яе ўводзілі ў Віленскай акрузе, пры гэтым узровень трывогі быў павышаны да “чырвонага”, які прадугледжвае неабходнасць спусціцца ў сховішча. Паводле інфармацыі СМІ, у сховішчы былі пераведзены вышэйшыя службовыя асобы. Таксама быў закрыты аэрапорт Вільнюса.

Небяспека паветранай атакі ў Віленскай акрузе адменена, паведаміла літоўская армія ў 10:53. Таксама была адноўлена работа аэрапорта. Два рэйсы былі перанакіраваныя ў аэрапорт Рыгі.

Адначасова жоўты ўзровень небяспекі ўвялі ў Алітускім раёне, але і яго таксама неўзабаве адмянілі.

Магчымая пагроза паветранай прасторы сёння таксама абвяшчалася ў Латвіі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.