У Іспаніі шукаюць беларуса Генадзя Смаляка 1989 года нараджэння. Пра яго знікненне паведаміла ў Instagram яго сяброўка і партнёрка па сумесных праектах Марта.
Паводле яе інфармацыі, апошні раз Генадзя бачылі 19 чэрвеня ў горадзе Сабадэль, размешчаным недалёка ад Барселоны. Ужо некалькі дзён яго тэлефон адключаны.
Як адзначаецца ў паведамленні, мужчына перажывае псіхічны крызіс і можа быць дэзарыентаваны або знаходзіцца ў стане заблытанай свядомасці.
Усіх, хто бачыў Генадзя Смаляка або валодае якой-небудзь інфармацыяй пра яго месцазнаходжанне, просяць звязацца з яго маці Аксанай па тэлефоне +375 44 582 1456 (Telegram, WhatsApp) альбо напісаць Марце праз Instagram (@marta_guliay).
Родныя падкрэсліваюць, што важнай можа аказацца любая інфармацыя, нават калі яна здаецца нязначнай, і просяць распаўсюдзіць паведамленне пра пошукі.