У 2025 годзе ў Брэсцкай вобласці з выпускнікоў, якія не адпрацавалі размеркаванне, праз суды было спагнана больш за 1 млн рублёў. Пракуроры вобласці накіравалі ў суды 112 іскаў.
Выпускнікі рэдка выконвалі судовыя рашэнні добраахвотна. У такіх выпадках ініцыявалася прымусовае выкананне, паведамляе пракуратура Брэсцкай вобласці.
З аднаго з выпускнікоў спагналі больш за 31 тысячу рублёў. Жыхар Іванаўскага раёна чатыры гады вучыўся на бюджэце ў Беларускім дзяржаўным аграрным універсітэце па мэтавым дагаворы. Пасля заканчэння вучобы яго накіравалі на працу ў Ляхавіцкі раён. Выпускнік пачаў працаваць, але затым пайшоў у войска па прызыве, а пасля тэрміновай службы не вярнуўся на працу па размеркаванні.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
