Беларуская аўтамабільная асацыяцыя падвяла вынікі працы айчыннага аўтарынку ў маі. Усяго за месяц у краіне былі прададзеныя 8,1 тыс. новых аўтамабіляў, што на 21,5% больш, чым у красавіку.
У параўнанні з красавіком продажы аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання павялічыліся на 2%, тады як продажы гібрыдаў выраслі на 50%, а электрамабіляў — на 47%. Усяго за месяц было рэалізавана 3,5 тыс. электрамабіляў, што з’яўляецца найвялікшым месячным паказчыкам за ўвесь час.
Больш за палову прададзеных у маі аўтамабіляў склалі машыны Belgee і Geely — усяго 4250 адзінак.
У сегменце электрамабіляў лідарам стаў Dongfeng. Было прададзена 1,4 тыс. машын.
У маі таксама аднавіліся пастаўкі аўтамабіляў Haval з рухавікамі ўнутранага згарання.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!