Яшчэ адзін дрон з цыгарэтамі прыляцеў у Літву з Беларусі

Навіны
Фото: vsat.lrv.lt

У ноч на 17 ліпеня літоўскія памежнікі перахапілі яшчэ адзін дрон кантрабандыстаў, які прыляцеў з Беларусі.

Беспілотнік прызямлілі пры дапамозе сродкаў радыёэлектроннага падаўлення ў Віленскім раёне. Да яго была прымацаваная скрынка з 340 пачкамі цыгарэт Minsk Capital QS. Кошт цыгарэт ацэньваецца ў 1856 еўра, паведамляе літоўская Памежная служба.

Дрон і цыгарэты адпраўленыя на часовае захоўванне на памежную заставу. Распачаты адміністрацыйны працэс.

Яшчэ адзін дрон з цыгарэтамі прыляцеў у Літву з Беларусі
Фота: vsat.lrv.lt
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.