Беларусь гатовая дзяліцца з Узбекістанам досведам у будаўніцтве АЭС

Навіны
Фото: правительство Беларуси

Ва Узбекістане з візітам знаходзіцца беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі Віктарам Каранкевічам.

20 ліпеня дэлегацыя сустрэлася з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым.

Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі беларуска-ўзбекскіх адносін стратэгічнага партнёрства і канстатавалі плённыя вынікі афіцыйнага візіту Мірзіёева ў Мінск 8–9 ліпеня.

«Асаблівы акцэнт зроблены на важнасці няўхільнага і своечасовага выканання прынятага Плана мерапрыемстваў, які прадугледжвае нарошчванне ўзаемнага тавараабароту да 2 млрд долараў і актыўнае прасоўванне кааперацыйных праектаў у ключавых сферах эканомікі»,паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

Таксама абмяркоўвалася магчымасць выкарыстаць беларускі досвед і кампетэнцыі ў стварэнні першай АЭС ва Узбекістане.

«Гаворка ідзе пра экспертнае суправаджэнне падчас праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі будучай станцыі, падрыхтоўку нацыянальных кадраў у галіне і запуск сумесных праграм паміж профільнымі ВНУ»,заяўляе прэс-служба прэзідэнта Узбекістана.

Беларусь гатовая дзяліцца з Узбекістанам досведам у будаўніцтве АЭС
Фота: урад Беларусі
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.