У Беларусі ўпершыню акрэдытаваны ваенны аташэ з Мазамбіка. Першы намеснік начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны палкоўнік Юрый Харын сустрэўся з аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Мазамбіка ў Расіі і Беларусі палкоўнікам Педру Тыягу Каува.
На сустрэчы ўсталяваны працоўныя кантакты і абмеркаваны перспектывы ўзаемадзеяння паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін. Бакі таксама звярылі пазіцыі па актуальных праблемах міжнароднай бяспекі, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
