У Беларусі ўпершыню ўдостоверванне дагавора куплі-продажу нерухомасці прайшло цалкам анлайн, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Дагавор быў заключаны паміж прадаўцом з Віцебска і пакупніком з Мінска. Дакумент падпісалі на планшэце, а рэгістратары пацвердзілі яго электроннымі подпісамі.
Як адзначылі ў ведамстве, новая працэдура стала магчымай дзякуючы зменам у заканадаўстве і ўкараненню лічбавых сэрвісаў. Цяпер удзельнікі здзелкі могуць выбіраць фармат завярэння дагавора, уключаючы ўдзел некалькіх рэгістратараў.
Як піша БелТА, прадавец звярнуўся ў офіс па месцы знаходжання аб’екта нерухомасці ў Віцебску, пакупнік — у Мінску. З дапамогай відэа- і аўдыёсувязі ў рэжыме рэальнага часу рэгістратары і бакі здзелкі правялі сумесную анлайн-сесію: узгаднілі ўмовы дагавора, атрымалі неабходныя тлумачэнні пра правы і абавязкі, а затым падпісалі дакументы.
Бакі здзелкі выкарыстоўвалі аналагі ўласнаручнага подпісу на планшэце, рэгістратары — электронны лічбавы подпіс. Пасля завяршэння працэдуры абодва бакі атрымалі на рукі копію заверанага дагавора на папяровым носьбіце.
