Аляксандр Лукашэнка крыху дзіўна адрэагаваў на зварот каменданта Крамля Сяргея Удавенкі па прыбыцці на сённяшняе пасяджэнне ВДС у Маскве. Невялікі ролік апублікавала расійская прапагандыстка Вольга Скабеева.
Сяргей Удавенка прывітаў Лукашэнку словамі “гаспадзін прэзідэнт”.
“Добра б твае словы – ды Богу ў вушы. Можа, гаспадзінам калісьці і стану”, – адказаў яму Лукашэнка.
Нагадаем, шэраг краін Захаду не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
