Турчын і Мішусцін абмяняліся прывітаннямі для Пуціна і Лукашэнкі

Навіны
Изображение: пресс-служба правительства

Прэм’ер-міністры Беларусі і Расіі Аляксандр Турчын і Міхаіл Мішусцін правялі новыя перамовы на выставе «Інапрам» у Екацярынбургу. Яны ўжо сустракаліся ўчора.

Турчын адзначыў, што выстава ўжо даказала сваю важнасць для абедзвюх краін. Ён падкрэсліў, што двухбаковыя адносіны дэманструюць рост.

«Літаральна па выніках пяці месяцаў мы сёння дадалі больш як 20% у нашым узаемным тавараабароце. Гэта сведчыць пра тое, што мы з вамі знаходзімся на правільным шляху. І, вядома, у рамках Саюзнай дзяржавы мы сёння вырашаем цэлы пералік пытанняў і задач, якія нам неабходна вырашаць.

Як вы правільна адзначылі, ва ўмовах гэтага беспрэцэдэнтнага санкцыйнага ціску нашы прэзідэнты сустракаліся літаральна нядаўна, але Аляксандр Рыгоравіч таксама, перад ад’ездам я з ім размаўляў, прасіў перадаць Уладзіміру Уладзіміравічу найлепшыя пажаданні. Я ўпэўнены, што сёння тэмп узаемных сустрэч, нашых дыскусій сёння захаваецца. Таму, Міхаіл Уладзіміравіч, я таксама з задавальненнем адзначаю, што ўзаемаадносіны двух урадаў — урада Расіі, урада Беларусі — знаходзяцца на найвышэйшым узроўні.

І я вам заўсёды ўдзячны, што вы заўсёды 24 на 7 на сувязі. І любыя пытанні, якія ў нас узнікаюць, мы з вамі аператыўна вырашаем. І нават учарашні вечар паказаў, што нашы калегі, мы абмеркавалі пытанні, увесь вечар і сёння з раніцы ў нас тут ажыўленая дыскусія, рашэнні, і па цэлым шэрагу пытанняў, якія мы ўчора абмяркоўвалі, мы ўжо знайшлі развязкі і варыянты рашэнняў», — сказаў Турчын.

Мішусцін таксама перадаў пажаданні Лукашэнку ад Пуціна.

«Перш за ўсё хацеў бы папрасіць вас перадаць найлепшыя пажаданні прэзідэнту Беларусі Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна і ад мяне асабіста», — сказаў ён.

«Мы цэнім нашы саюзніцкія, братэрскія адносіны, якія развіваюцца ў духу стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва», — адзначыў расійскі прэм’ер.

Ён таксама падкрэсліў, што, нягледзячы на санкцыі, супрацоўніцтва знаходзіцца на ўздыме, павялічыўся ўзаемны тавараабарот, у тым ліку вырасла доля машын, абсталявання, высокатэхналагічнай прадукцыі.

«Вядзецца таксама сістэмная работа па выкананні дамоўленасцяў лідараў Расіі і Беларусі, якія былі дасягнуты ў маі ў Маскве і ў ліпені на Валдаі», — дадаў Мішусцін.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.