Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запатрабаваў ад Ірана безумоўнай капітуляцыі і выбару прымальнага лідара.
«Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, акрамя БЕЗУМОЎНАЙ КАПІТУЛЯЦЫІ! Пасля гэтага, і пасля выбару ВЯЛІКАГА і ПРЫМАЛЬНАГА лідара (або лідараў), мы і многія з нашых выдатных і вельмі адважных саюзнікаў і партнёраў будзем нястомна працаваць, каб выратаваць Іран, які стаіць на мяжы разбурэння, зрабіўшы яго эканамічна большым, лепшым і мацнейшым, чым калі-небудзь раней. У ІРАНА БУДЗЕ ВЯЛІКАЯ БУДУЧЫНЯ. «ЗРОБІМ ІРАН ЗНОЎ ВЯЛІКІМ (MIGA!)», — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.
Раней Трамп заяўляў, што ў яго ёсць кандыдаты на ролю новага лідара Ірана.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
