Трамп пажартаваў пра ўдзел у выбарах у Венесуэле

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пажартаваў, што можа прыняць удзел у выбарах у Венесуэле. Настолькі высокія яго рэйтынгі там. Але пакуль ён задаволены тым, як выконвае абавязкі прэзідэнта Венесуэлы Дэлсі Радрыгес.

“Народ Венесуэлы, яны кажуць, што калі б я вылучаўся ў прэзідэнты Венесуэлы… У мяне больш высокія рэйтынгі, чым у каго-небудзь калі-небудзь у Венесуэле.

“Калі я скончу тут, змагу паехаць у Венесуэлу. Я хутка вывучу іспанскую. Гэта не зойме шмат часу… Я буду балатавацца на пасаду прэзідэнта.

Але мы задаволеныя абраным прэзідэнтам, якога маем цяпер, і людзьмі, якія ёй (Венесуэлай – заўв.) кіруюць”, – сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.