Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адмяніў «другую хвалю атак» па Венесуэле пасля вызвалення палітвязняў і на фоне наладжвання супрацоўніцтва ў нафтагазавай галіне. Пра гэта ён напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social.
“Венесуэла вызваляе вялікую колькасць палітычных зняволеных у знак «імкнення да міру». Гэта вельмі важны і разумны жэст. ЗША і Венесуэла добра супрацоўнічаюць, асабліва ў тым, што датычыцца аднаўлення іх нафтагазавай інфраструктуры ў значна больш буйным, дасканалым і сучасным выглядзе”, — заявіў амерыканскі лідар.
“Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву я адмяніў раней чаканую другую хвалю атак, якая, відаць, не спатрэбіцца, аднак усе караблі застануцца на месцы ў мэтах бяспекі. Big Oil інвестуе не менш за 100 мільярдаў долараў, і сёння я сустрэнуся з усімі прадстаўнікамі гэтай кампаніі ў Белым доме”, — дадаў ён.
