Сына прапаведніка Мельянца не будуць дэпартаваць з Польшчы

Навіны
Сергей и Иван Мельянцы. Фото из Facebook

Сына беларускага прапаведніка Сяргея Мельянца, затрыманага ўчора польскімі памежнікамі, вызвалілі. Ён падаў заяву на аднаўленне сваёй справы аб міжнароднай абароне.

Нагадаем, 29 красавіка Івана Мельянца затрымалі польскія памежнікі і адвезлі ў аддзяленне памежнай службы ў Варшаўскім аэрапорце. Яму пагражала неадкладная дэпартацыя ў Беларусь, прадпісанне пакінуць Польшчу добраахвотна або змяшчэнне ў лагер для дэпартаваных.

Увечары 29 красавіка Сяргей Мельянец паведаміў, што яго сына вызвалілі.

“Падрабязнасцяў мала. Быў допыт. Адвакат паспела своечасова. Ваня падпісаў нейкія паперы і падаў заяву аб аднаўленні сваёй справы аб міжнароднай абароне. Памежная служба на працягу 48 гадзін перадасць гэтую заяву кіраўніку Упраўлення па справах іншаземцаў. Калі ён прыме станоўчае рашэнне, то справа будзе адноўлена і падчас разгляду Ваня будзе легальна знаходзіцца ў Польшчы. Паслугі адваката сёння выліліся ў круглую суму (больш за тую, якую зарабляю за месяц). Але яно таго варта», — напісаў Сяргей у Facebook.

Сёння будзе вырашацца пытанне з другім сынам Сяргея Богданам.

Сяргей Мельянец быў затрыманы ў сакавіку 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе, куды прыйшоў падтрымаць журналіста Ігара Карнея. Пасля двух тэрмінаў адміністрацыйнага арышту ён выйшаў на свабоду і праз некаторы час разам з сям’ёй з’ехаў у Польшчу. У Польшчы Сяргей арганізаваў валанцёрскую ініцыятыву Food4bel, якая дапамагае беларускім бежанцам.

Пасля прыезду ў Польшчу Сяргей Мельянец з сям’ёй падаўся на міжнародную абарону. Два старэйшыя сыны падаваліся асобна, бо на той момант ужо былі паўналетнімі. Праз два гады чакання яны даведаліся, што іх справы закрылі. Памежная служба сцвярджала, што адправіла маладым людзям па пошце запрашэнне на допыт, але яны яго не атрымалі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.