Света Бень паказала ў Варшаве калядны спектакль «Дзверцы ў сэрцы» — фотафакт

Культура
Падчас спектакля ў Варшаве ў Музеі ікон. Фота: Reform.news.

Учора, 3 студзеня, у Музеі ікон у Варшаве адбыўся паказ каляднага спектакля «Дзверцы ў сэрцы» тэатра «Кардонка». Рэжысёрка і выканаўца пастаноўкі — Света Бень.

Творца распавядае гісторыю нараджэння Хрыста мовай тэатра ценяў.

Света Бень паказала ў Варшаве калядны спектакль «Дзверцы ў сэрцы» — фотафакт
Падчас спектакля ў Варшаве ў Музеі ікон. Фота: Reform.news.

Усе падзеі спектакля разгортваюцца проста ў сэрцы Віфлеемскай зоркі, якую па традыцыі насілі ў Святы вечар, запальваючы ўсярэдзіне яе свечкі і агеньчыкі.

«Дзверцы ў сэрцы» — гэта калядная гісторыя, якая расказвае пра тое, як усё было насамрэч шмат-шмат гадоў таму. Ці, можа, адбываецца прама тут і зараз?», — звяртаецца да гледачоў стваральніца.

Кардонныя фігуркі тэатра ценяў, вершы, музыка — гэта пастаноўка для ўсёй сям’і, якая будзе зразумелая і самым маленькім гледачам.

Света Бень паказала ў Варшаве калядны спектакль «Дзверцы ў сэрцы» — фотафакт
Падчас спектакля ў Варшаве ў Музеі ікон. Фота: Reform.news.

Наступны паказ «Дзверцы ў сэрцы» адбудзецца 7 студзеня а 16:30 у Берліне ў студыі Zuckerwattenkrawatten.

Забраніраваць месцы можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны