Экспарт беларускіх інвестыцыйных тавараў у студзені—маі вырас на 0,8% да 1,66 млрд долараў. Пра гэта сведчаць даныя Белстата. Раней на працягу першых чатырох месяцаў года ён скарачаўся.
Імпарт інвестыцыйных тавараў у студзені—маі вырас на 14% да 2,15 млрд долараў.
Гандаль прамежкавымі таварамі таксама расце. Экспарт у студзені—маі вырас на 24,8% да 9,6 млрд долараў, а імпарт — на 14,1% да 11,75 млрд долараў.
Экспарт спажывецкіх тавараў у студзені—маі вырас на 30,9% да 7 млрд долараў, у тым ліку харчавання — на 29,2% да 3,85 млрд долараў, а нехарчовых тавараў — на 33,1% да 3,155 млрд долараў.
Імпарт спажывецкіх тавараў павялічыўся ў студзені—маі на 26,8% да 7,42 млрд долараў, у тым ліку імпарт харчавання — на 27,9% да 1,95 млрд долараў, а нехарчовых тавараў — на 26,5% да 5,47 млрд долараў.