Супрацоўнікі КДБ праводзілі гутаркі з былымі палітвязнямі ў адным з невялікіх гарадоў Беларусі. Пра гэта стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”.
Паводле яго інфармацыі, у горад прыехалі супрацоўнікі камітэта. Яны выклікалі на гутарку людзей, якія былі асуджаныя паводле “экстрэмісцкіх” артыкулаў, у тым ліку былых палітвязняў.
У іх цікавіліся сувязямі з тымі, хто знаходзіцца за мяжой, а таксама тым, ці не плануюць яны з’язджаць з краіны. Акрамя таго, у былых палітвязняў прасілі тэлефоны і падключалі іх да нейкай прылады.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!