Следчы камітэт Беларусі абвясціў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да 44-гадовага Мікалая Тарасенкі і патрабуе ад яго з’явіцца ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.
Яму інкрымінуюць:
- арт. 188 (паклёп);
- ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый супраць Беларусі);
- ч.ч. 1, 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку);
- ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Беларусі (абраза Лукашэнкі).
Спецыяльная вытворчасць ужываецца ў дачыненні да грамадзян, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Суд у далейшым разглядае іх справы завочна.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
