СК пачаў спецвытворчасць супраць яшчэ адной беларускі

Навіны
Виктория Бакунович

Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Вікторыі Бакуновіч 1979 года нараджэння.

Яе абвінавачваюць у стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4).

Вікторыя Бакуновіч згадвалася ў справе аб вывешванні нацыянальнага беларускага і ўкраінскага сцягоў на вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску ў жніўні 2022 года. Па гэтай справе было затрымана пяць чалавек. Большасць з іх атрымалі па 5 гадоў пазбаўлення волі. Праз два тыдні пасля іх затрымання МУС прызнала «экстрэмісцкім фарміраваннем» канал “xinkalik” у дадатку Zello. Вікторыя была ўказаная сярод асоб, датычных да «фарміравання».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны