Сярэдні заробак у сакавіку вырас на 232,8 рубля

Галоўнае
Фото: #RFRM

Сярэдні заробак у сакавіку вырас на 232,8 рубля. Ён склаў 2975,8 рубля да выплаты падаходнага падатку. Пра гэта паведаміў Белстат. У студзені-лютым сярэдні па краіне зніжаўся.

У рэальным выражэнні з папраўкай на інфляцыю сярэдні заробак па краіне вырас на 8,1% у параўнанні з сакавіком мінулага года.

У Мінску лютаўскі сярэдні склаў 4022,2 рубля, павялічыўшыся за месяц на 361,5 рубля.

У рэальным выражэнні сталічны сярэдні за год павялічыўся на 6,7%. У Мінскай вобласці сярэдні заробак у снежні быў больш за 3000 рублёў. У Гродзенскай вобласці ён перавысіў 2600 рублёў. Самым нізкім быў сярэдні ў Магілёўскай вобласці. Ён склаў 2453,2 рубля, павялічыўшыся за год у рэальным выражэнні на 7,8%.

Першае месца ў зарплатным рэйтынгу ў сакавіку займалі работнікі дапаможнай дзейнасці ў сферы фінансавых паслуг і страхавання з сярэднім — 14 809,7 рубля. На другім месцы — работнікі пасажырскага паветранага транспарту. Іх сярэдні склаў 8564,2 рубля. На трэцім — прадстаўнікі IT з 8334,5 рубля.

Самы нізкі заробак сярод галін, паводле дадзеных Белстата, атрымлівалі ў сакавіку работнікі цырульняў і салонаў прыгажосці. Ён склаў 1677,5 рубля. Работнікі музеяў, бібліятэк і архіваў мелі 1781 рубель, а сацыяльныя работнікі — 1949,8 рубля.

Сярэднія заробкі ў раслінаводстве склалі ў сакавіку 2439,1 рубля, у жывёлагадоўлі — 2425,8 рубля. У апрацоўчай прамысловасці сярэдні заробак склаў 3095,3 рубля, а ў горназдабыўной — 4441,9 рубля.

У будаўніцтве ў сярэднім да выплаты падаткаў атрымалі 3646,1 рубля, а ў рознічным гандлі — 2395,5 рубля.

Сярэдні заробак у ахове здароўя складаў 2426 рублёў, а ў адукацыі — 2066,2 рубля.

Сярэдні заробак у сакавіку вырас на 232,8 рубля

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.