Міністэрства інфармацыі абнавіла свой спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго ўнесены акаўнты ў сацыяльных сетках некалькіх вядомых беларусаў: палітыкаў, актывістаў і журналістаў.
Паводле рашэння суда Глускага раёна ад 4 сакавіка ў спіс уключана старонка ў Facebook Паўла Севярынца. Той жа суд 2 сакавіка прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйную прадукцыю старонкі ў Facebook Франака Вячоркі.
Таксама ў спіс трапілі:
- акаўнты ў Threads Paúliuk Horbač, “Беларусь Факты”,
- акаўнты ў Facebook “Сяргей Спарыш”, Siarhei Pelesa, “Израиль за Свободную Беларусь • инфоцентр”, “Gobelarus”, “Bielorussi di Roma/ Belarusians in Rome”, “Беларуская Нацыянальная Прэмія”,
- акаўнты ў Instagram “theothersby”, “vladimirshantsev”,
- відэа ў YouTube “Александр Лукашенко _ 30 Лет у Власти. Итоги”,
- сайт hetabaza.org і яго рэсурсы ў сацсетках і мэсэнджарах,
- група ў “Одноклассниках” “БЕЛАРУСЬ БЕЗ ТАРАКАНА…!”.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
