Савет міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму «Здароўе нацыі» на 2026–2030 гады. Яе фінансаванне на пяць гадоў запланавана ў памеры 98 млрд рублёў.
Мэтавымі паказчыкамі праграмы названы:
- павелічэнне чаканай працягласці жыцця да 76,5 года
- зніжэнне агульнага каэфіцыента смяротнасці насельніцтва да 11,5 праміле
Дзяржпраграма ўключае тры падпраграмы:
- «Прафілактыка, дыягностыка, лячэнне» (накіравана на ўкараненне сучасных метадаў прафілактыкі і лячэння неінфекцыйных захворванняў, забеспячэнне даступнасці і высокіх стандартаў якаснай медыцынскай дапамогі незалежна ад месца пражывання, прафілактыку інфекцыйных захворванняў і супрацьдзеянне іх распаўсюджанню);
- «Лічбавізацыя і высокатэхналагічная медыцына» (прадугледжвае развіццё функцыянальных магчымасцяў цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя і ўкараненне сучасных тэхналогій у медыцыне);
- «Інфраструктура аховы здароўя» (накіравана на развіццё інфраструктуры аховы здароўя, умацаванне кадравага патэнцыялу галіны).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
