2 красавіка міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з міністрам замежных спраў Амана Бадрам бен Хамадам Аль-Бусаідзі ў ходзе візіту ў Аман.
Бакі абмеркавалі «адносіны дружбы і супрацоўніцтва» паміж Беларуссю і Аманам, шляхі іх умацавання і развіцця ў розных сферах.
«Бакі таксама закранулі развіццё працяглай у рэгіёне вайны і яе наступствы, пацвердзіўшы важнасць зніжэння напружанасці і спынення ваенных дзеянняў, неабходнасць захавання прынцыпаў міжнароднага права і павагі суверэнітэту дзяржаў, а таксама прасоўвання мірных рашэнняў праз дыялог і дыпламатыю, што спрыяе ўмацаванню рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі і стабільнасці, а таксама забяспечвае ўстойлівасць ланцугоў паставак энергарэсурсаў і бяспеку міжнароднага гандлю», — паведамляе МЗС Амана.
