Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з паслом Кітая Чжан Вэньчуанем.
Тэмай сустрэчы стала двухбаковая і міжнародная павесткі. Бакі абмеркавалі графік кантактаў на ўзроўні кіраўніцтва краін у 2026 годзе. Таксама ішла размова аб узаемадзеянні ў міжнародных арганізацыях.
Рыжанкоў пацвердзіў прыхільнасць прынцыпу аднаго Кітая, а таксама падтрымаў намаганні кітайскага ўрада ў пытанні абароны нацыянальнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.
Бакі падкрэслілі гатоўнасць “да няўхільнага выканання ўсіх дамоўленасцяў кіраўнікоў Беларусі і Кітая па ўмацаванні палітычнага ўзаемадзеяння, пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, развіцці прамысловай і тэхналагічнай кааперацыі”.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
