Ругінене не бачыць магчымасці размарозіць адносіны з Мінскам

Галоўнае
Инга Ругинене. Фото: x.com/IRuginiene

Прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене не бачыць магчымасці нават для невялікай размарозкі адносін паміж Вільнюсам і Мінскам, пакуль у беларускай сталіцы спрабуюць размаўляць з пазіцыі сілы.

«Пакуль што я не бачу пацяплення ў гэтых адносінах і, верагодна, для гэтага няма прычын», — сказала Ругінене, перадаюць BNS і LRT.

Паводле яе слоў, яна абмяркоўвала адносіны паміж Літвой і Беларуссю з Марыяй Калеснікавай, якая знаходзіцца ў Літве.

«Пакуль Беларусь праяўляе агрэсію, пакуль яна ўспрымае толькі мову сілы, бачыць, што на нас можа паўплываць толькі ціск, (…) мы сапраўды не бачым магчымасці хаця б крыху „размарозіць“ гэтыя адносіны. Мы не падтрымліваем зносіны на мове сілы і ясна пра гэта заяўляем», — сказала кіраўніца літоўскага ўрада.

«Зносіны павінны быць раўнапраўнымі. Мы можам гаварыць пра пэўныя інтарэсы, але цяпер я не бачу для гэтага ні магчымасці, ні абставінаў, бо сёння беларускі бок не праяўляе інтарэсу да абмеркавання канкрэтных дзелавых пытанняў, ім здаецца, што дэманстрацыя ціску, тэставанне нашых сістэм, тыя ж самыя шары, фуры — гэта прыдатная мова для зносін з намі. Нам так не здаецца.

У нармальных адносінах або садзяцца і спакойна абмяркоўваюць тэхнічныя, дзелавыя пытанні, або, калі камусьці важней дэманстраваць сілу і ціск, то нам гэта зусім не цікава», — дадала яна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны