«Рособоронэкспорт» прывязе ў Мінск на выставу «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026», якая пройдзе з 17 па 19 чэрвеня, беспілотнікі і экіпіроўку. Яны будуць прадстаўлены на адзінай экспазіцыі Расіі.
“У рамках выставы мы абмяркуем новыя праекты, накіраваныя на ўмацаванне бяспекі нашых краін, а таксама прадэманструем партнёрам найноўшыя расійскія распрацоўкі, заснаваныя на вопыце супрацьдзеяння арганізаванай злачыннасці, тэрарызму і іншым актуальным выклікам”, — паведаміў намеснік старшыні Саюза машынабудаўнікоў Расіі, генеральны дырэктар «Рособоронэкспорта» Аляксандр Міхееў.
На стэндзе будуць прадстаўлены:
- комплекс «Ланцэт-Э» ад ZALA, які складаецца з разведвальнага беспілотніка і двух баражуючых боепрыпасаў,
- разведвальны БПЛА «СКАТ 350М»,
- баражуючы боепрыпас «КУБ-2Э»,
- пераносная разведвальна-ўдарная сістэма кантэйнернага размяшчэння «РУС-ПЭ»,
- разведвальны БПЛА «С350М-Э»,
- аўтаматы Калашнікава АК-12 у розных мадыфікацыях,
- малагабарытны аўтамат АМ-17,
- пісталет-кулямёт ППК-20,
- 9-мм пісталеты Лебедзева,
- карабіны на платформе AR,
- спецыяльныя оптыка-электронныя прыборы,
- снайперскі комплекс Specter,
- модульная разгрузачная сістэма МРС 2.0,
- бронекамізэлька са станоўчай плавучасцю «Нептун»,
- модульная бронекамізэлька «Баклер»,
- балістычны шлем «АРК»,
- актыўныя навушнікі Base,
- гарнітура Echo PRO,
- пераносныя дэтэктары выбуховых рэчываў і металу,
- радар-выяўнік аб’ектаў за перашкодамі.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!