Памочнік машыніста буравой устаноўкі загінуў у кар’еры РУПП «Граніт» у Мікашэвічах.
Трагедыя адбылася ўвечары 13 сакавіка. Паводле слоў напарніка загінулага, той адказваў за захаванасць кабеля ззаду тэхнікі. Калі ўстаноўка спынілася, 41-гадовага работніка знайшлі без прытомнасці з цяжкай траўмай. Медыкі канстатавалі смерць, паведамляе выданне «Лунінецкія навіны» са спасылкай на Следчы камітэт.
Узбуджана крымінальная справа па артыкуле аб прычыненні смерці па неасцярожнасці.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
