Следчы камітэт высвятляе абставіны гібелі рабочага на вытворчасці ў Круглым.
Няшчасны выпадак адбыўся сёння раніцай на дрэваапрацоўчай вытворчасці. 32-гадовы рабочы атрымаў смяротныя траўмы ў выніку раптоўнага выкіду піламатэрыялу з брусавальнага станка.
«Прама цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група: праводзіцца агляд, фіксуецца слядавая карціна, апытваюцца відавочцы, плануецца прызначэнне судова-медыцынскай экспертызы. Канфіскуецца дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі», — дадалі ў СК.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!