“БелДжы” працягвае нарошчваць продажы аўтамабіляў у Расіі. На гэта ўказваюць свежыя даныя агенцтва “Аўтастат”.
У маі рэалізацыя аўтамабіляў беларускага брэнда вырасла на 42,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 5156 адзінак. Па выніках пяці месяцаў продажы BelGee павялічыліся на 72,4% да 23,7 тыс. адзінак.
Доля маркі на расійскім рынку аўтамабіляў у маі склала 4,69%, а па выніках пяці месяцаў — 4,82%.
Расійскі рынак легкавых аўтамабіляў у маі вырас на 20,5% да 109,9 тыс. адзінак. Па выніках студзеня—мая яго прырост склаў 11,8%, а аб’ём продажаў — 492,3 тыс.
Лідарам расійскага рынку ў студзені—маі засталася Lada (124,05 тыс., -5,5% да аналагічнага перыяду мінулага года). Далей ідуць HAVAL (амаль 68 тыс., +24,2%), TENET (51,36 тыс., летась не прадаваўся), Geely (29,35 тыс., -0,2%). BelGee займае пятую пазіцыю на рынку РФ.