Прэс-служба зноў лепіць з Лукашэнкі ўлюбёнца жанчын. Умка і Баскаў таксама побач

Навіны
Скриншот трансляции.

Аляксандр Лукашэнка ўчора прыйшоў на хакей у суправаджэнні маладых прывабных жанчын. Яго прэс-служба вырашыла падкрэсліць гэты момант.

У тэлеграм-канале “Пул Першага”, які вядзе прэс-служба Лукашэнкі, з’явіўся кароткі відэаролік пра тое, як Аляксандра Лукашэнку віталі на ўчарашнім матчы мінскага “Дынама” і “Ак Барс”. Гэта быў першы матч другога раўнда Кубка Гагарына. Беларускі кіраўнік зноў з’явіўся на публіцы ў суправаджэнні дзяўчат са службы пратаколу. Побач таксама сядзелі шпіц Умка і сенатар Дзмітрый Баскаў.

Прэс-служба зноў лепіць з Лукашэнкі ўлюбёнца жанчын. Умка і Баскаў таксама побач
Screenshot

Па правую руку ад Лукашэнкі на крэсле ляжаў шпіц Умка, далей сядзелі асабісты лекар Святлана Канашэнка і прэс-сакратар Наталля Эйсмант.

Па левую руку — новая пасія Валерыя Марозава, мадэль і былая лекар паліклінікі №2 Барысава, і былы хакейны трэнер, а цяпер бізнесмен і сенатар Дзмітрый Баскаў.

У радзе перад кіраўніком размясціліся ўдзельніцы конкурсу «Міс Беларусь — 2021» Насця Казырыцкая і Уладлена Зайцава, а таксама дзяўчына, імя якой нам аператыўна знайсці не ўдалося. Далей — кіраўніца ДУА «Цэнтр «Нацыянальная школа прыгажосці» Бажэна Ярэміч і ўдзельніца «Міс Беларусь» 2016 года Аліна Роскач.

У апошнія месяцы Аляксандр Лукашэнка прыкметна схуднеў. Магчыма, гэта вынік дзеяння прэпарата для пахудання Zepbound, які прывезці ў Мінск абяцаў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл. На гэтым фоне з 71-гадовага беларускага кіраўніка яго атачэнне зноў пачало ляпіць мачо і ўлюбёнца жанчын.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.