Праграма ArtPower Belarus адкрыла новае кола грантавага конкурсу па трэку «Творчыя праекты»

Культура

Беларуская Рада культуры абвесціла аб старце прыёма заявак на ўдзел у новым коле ArtPower Belarus. Заяўкі па напрамку “Творчыя праекты” будуць прымацца да 4 чэрвеня.

Гэты трэк падтрымлівае стварэнне культурніцкіх праектаў — ад фільмаў, кніг і музычных альбомаў да адукацыйных праграм, фестываляў і перформансаў. Асобная ўвага надаецца ініцыятывам, якія развіваюць беларускую культуру, працу з аўдыторыямі і міжнароднае супрацоўніцтва.

Вынікі па коле плануецца абвясціць не пазней за 30 ліпеня.

Нагадаем, што праграма ArtPower Belarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры ў партнёрстве з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.