Машыністы двух грузавых цягнікоў спрабавалі правезці цыгарэты з Беларусі ў Польшчу, паведамляе Люблінскае мытна-падатковае ўпраўленне.
Два грузавыя цягнікі, якія рухаліся з Брэста ў польскія Кабыльяны, праверылі на памежным пераходзе ў Цярэспалі. Польскія мытнікі знайшлі 849 пачкаў цыгарэт, схаваных у лакаматывах.
Цыгарэты канфіскаваныя. Машыністы атрымалі штрафы ў памеры 9 тысяч і 10 тысяч злотых (2,5 тысячы і 2800 долараў адпаведна).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
