Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы (BBN) заяўляе, што Расія і Беларусь у апошнія месяцы інтэнсіфікавалі правакацыі ў паветранай сферы і чакае паўтарэння правакацый у 2026 годзе.
BBN адзначае, што ў многіх выпадках падазроная або небяспечная актыўнасць беспілотнікаў і метэазондаў назіралася каля аэрапортаў і вайсковых баз, нярэдка ў краінах, якія знаходзяцца далёка ад усходняй мяжы NATO.
«Таму ў надыходзячым годзе, а таксама ў далейшым, неабходнае ўзмацненне магчымасцяў Рэспублікі Польшча па забеспячэнні бяспекі нашай паветранай прасторы, а таксама бяспекі аб’ектаў крытычнай інфраструктуры і вайсковых аб’ектаў», — заяўляе BNN.
Ведамства публікуе карты інцыдэнтаў з дронамі і метэазондамі ў Польшчы і іншых краінах з верасня па 31 снежня 2025 года.

