“Полацкі малочны камбінат”, які аддаюць “Савушкіну прадукту”, скончыў квартал з ростам страт

Навіны
Фото: Полоцкий молочный комбинат

ААТ “Полацкі малочны камбінат” у першым квартале 2026 года прадэманстраваў рост страт. Нядаўна стала вядома, што прадпрыемства будзе перададзена найбуйнейшай малочнай кампаніі Беларусі “Савушкіну прадукту”.

Згодна са справаздачай полацкага камбіната, размешчанай на ЕПФР, выручка ў студзені-сакавіку павялічылася на 16,3% да 64,89 млн рублёў.

Сабекошт рэалізаванай прадукцыі вырас на 32,6% да 68,81 млн рублёў.

Страта ад рэалізацыі склала 8,5 млн рублёў супраць 282 тыс. рублёў год таму.

Чыстая страта “Полацкага малочнага камбіната” павялічылася на 67,9% да 11,89 млн рублёў.

Доўгатэрміновыя абавязацельствы прадпрыемства на канец квартала дасягнулі 109,8 млн рублёў, кароткатэрміновая крэдыторская запазычанасць – 195,9 млн рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.