Жыхар Пінска атрымаў крымінальную справу за крадзеж гульнявой прыстаўкі малодшага брата.
22-гадовы пінчанін звярнуўся ў міліцыю пасля таго, як з дома знікла прыстаўка, два джойсцікі, перахаднік і сем дыскаў з гульнямі коштам больш за 1800 рублёў, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Міліцыя высветліла, што крадзеж здзейсніў 35-гадовы старэйшы брат пацярпелага. Ён прыехаў да малодшага ў госці ў пошуках працы, папрасіўся павячэраць і пераначаваць. Калі пацярпелага не было дома, старэйшы брат сышоў, не развітаўшыся, але прыхапіў з сабой прыстаўку. Пазней ён прадаў яе праз інтэрнэт за 1000 рублёў і патраціў грошы на асабістыя патрэбы.
Узбуджана крымінальная справа за крадзеж. Прыстаўку вярнулі ўладальніку.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
