«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку» — камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны зноў папярэдзіў Лукашэнку

Галоўнае
Роберт «Мадяр» Бровди. Фото: facebook.com/Brovdi.Art

Камандуючы сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт «Мадзяр» Броўдзі зноў звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з папярэджаннем. У сваім допісе ў Facebook ён заявіў, што Украіна ўжо вызначыла першыя 500 цэляў на тэрыторыі Беларусі.

«Мінскаму гаўляйтару Лукашэску: сабака, які брэша, не кусае. Драпежная птушка — не такая. Першыя 500 цэляў ужо на алоўку. Бясплатная і вельмі практычная парада: не лезь на вочы Украіне», — напісаў Броўдзі.

Нагадаем, апошнім часам Броўдзі ўжо двойчы звяртаўся да Лукашэнкі з жорсткімі папярэджаннямі.

«Мы фіксуем пралёт кожнага «шахеда», які, скарыстаўшыся калідорамі Беларусі, накіроўваецца ва Украіну, кожную тваю фрыкцыю і хістанне з вайсковым адценнем. Ты можаш колькі заўгодна круціць вусы на камеру і хлусіць свайму запалоханаму народу пра «нейтралітэт», але твае канечнасці ўжо па самыя плечы ў крывавай юшцы забойстваў мірных украінцаў. Трэк наступны: калідор для забойцаў = саўдзел = расплата», — напісаў камандуючы 16 мая.

«Юстас — Аляксу Рыгоравічу: важна, як увайсці ў патрэбную размову, але яшчэ важнейшае мастацтва выхаду з яе. Лукашэску, прыглядайся да перспектыў», — дадаў ён на наступны дзень.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.