Перамовы ў Берліне па мірным плане працягнуцца сёння

Навіны
Фото: @SEPeaceMissions

Перамовы ў Берліне па мірным плане працягнуцца ў панядзелак. Пра гэта паведаміў спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф.

“Сустрэча ў Берліне паміж прэзідэнтам Зяленскім, спецыяльным пасланнікам Уіткафам, Джарэдам Кушнэрам і дэлегацыямі з ЗША і Украіны доўжылася больш за пяць гадзін. Прадстаўнікі правялі паглыбленыя дыскусіі па мірным плане з 20 пунктаў, эканамічнай павестцы і іншых пытаннях. Быў дасягнуты значны прагрэс, і заўтра раніцай адбудзецца паўторная сустрэча”, — напісаў ён у нядзелю ўвечары.

Дарадца прэзідэнта Украіны па камунікацыях Дзмітрый Літвін таксама паведаміў Handelsblatt, што перамовы працягнуцца ў панядзелак.

“Заўтра, у панядзелак, у Берліне працягнуцца спробы выступіць пасярэднікам у патэнцыйным спыненні агню паміж Украінай і Расіяй. Канкрэтныя прапановы, якія знаходзяцца на разглядзе, пакуль не раскрываюцца”, — сказаў ён.

Таксама чакаецца, што сёння ў Берліне адбудзецца і сустрэча лідараў Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Нідэрландаў і Германіі.

Перамовы ў Берліне па мірным плане працягнуцца сёння
Фото: @SEPeaceMissions
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны