Міністэрства вайны ЗША разглядае адпраўку на Блізкі Усход дадатковага кантынгенту сухапутных войскаў колькасцю да 10 тыс. чалавек. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на прадстаўнікоў Пентагона.
Раней СМІ ўжо пісалі пра адпраўку ў рэгіён 2 тыс. марскіх пяхотнікаў на борце дэсантнага карабля.
Навіна пра дадатковы кантынгент з’явілася на фоне чарговага пераносу тэрміну ультыматуму прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. У мінулую суботу ён абяцаў знішчыць іранскую энергетыку, калі не будзе адкрыты Армузскі праліў. У панядзелак Трамп заявіў, што ўдар адкладзены на 5 дзён, а сёння — яшчэ на 10 дзён.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
