18 мая пасол Беларусі ў Манголіі Міхаіл Орда ўручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Манголіі Гомбасурэнгійн Амартувшыну.
Бакі абмеркавалі пытанні развіцця палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі, арганізацыі сумесных мерапрыемстваў і візітаў на розных узроўнях.
На сустрэчы быў падкрэслены «дружалюбны характар беларуска-мангольскіх адносін і зацікаўленасць у іх далейшым умацаванні», паведамляе МЗС Беларусі.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
