Падатковікі злавілі рыэлтараў на ўтойванні выручкі

Навіны
Фото: Volkan Olmez / Unsplash.com

Падатковыя органы выкрылі рыэлтарскую арганізацыю ва ўтойванні выручкі. Схема была выяўлена ў ходзе пазапланавай праверкі. Яна дзейнічала ў 2020-2025 гадах.

Як распавялі ў прэс-службе МНС, напярэдадні заключэння здзелкі і яе рэгістрацыі ў БРТІ работнікі арганізацыі прапаноўвалі кліенту скасаваць дамову і аплаціць паслугі наяўнымі. Пры гэтым рыэлтары даводзілі здзелку да канца, а кліенту рабілі зніжку ў 100-200 долараў за аплату наяўнымі.

Схаваная выручка, паводле даных МНС, склала 1,4 млн рублёў. Сродкі ў далейшым выплачваліся работнікам у якасці часткі зарплаты, з якой не выплачваўся падаходны падатак.

“Па выніках праведзенай праверкі, у тым ліку з улікам іншых парушэнняў арганізацыі, прад’яўлена да выплаты падаткаў у суме 0,8 млн рублёў. Акрамя таго, за няпоўную выплату падаткаў арганізацыя будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, а ў дачыненні да службовых асоб узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 243-1 Крымінальнага кодэкса”, – паведамілі ў МНС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.