НПЗ і абароннае прадпрыемства атрымалі пашкоджанні ў РФ

Навіны

Мінабароны РФ заявіла, што сёння ноччу перахапіла 208 украінскіх беспілотнікаў над тэрыторыяй 12 рэгіёнаў.

Расійскія мясцовыя ўлады паведамляюць пра пашкоджанне аб’ектаў пасля ўдараў.

«Рана раніцай Чабаксары падвергліся ракетнай атацы. На дадзены момант удакладняецца колькасць пацярпелых, а таксама колькасць пашкоджаных аб’ектаў інфраструктуры. Усе экстраныя службы ўжо працуюць на месцах», — паведаміў кіраўнік Чувашыі Алег Мікалаеў.

У Чабаксарах пад ударам, паводле інфармацыі тг-каналаў, зноў апынуўся завод “ВНДІР-Прагрэс”, які займаецца вытворчасцю навігацыйнага абсталявання, што выкарыстоўваецца ў тым ліку для ракет і беспілотнікаў.

Яшчэ адным аб’ектам атакі стаў НаваКуйбышаўскі НПЗ “Раснафты” ў Самарскай вобласці.

Трэба адзначыць, што раней абодва аб’екты ўжо падвяргаліся атакам.

НПЗ і абароннае прадпрыемства атрымалі пашкоджанні ў РФ

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.