Туапсэ зноў быў атакаваны беспілотнікамі. Як паведаміў Аператыўны штаб Краснадарскага краю, ноччу ўспыхнуў пажар на тэрыторыі марскога тэрмінала. Пацярпелых няма. У ліквідацыі пажару прымаюць удзел 128 чалавек і 41 адзінка тэхнікі.
Гэта ўжо чацвёртая за месяц атака на аб’екты Туапсэ, у выніку якой адбыліся моцныя пажары на аб’ектах нафтавай інфраструктуры, уключаючы нафтанаўліўны тэрмінал і НПЗ. Таксама ў горадзе адбыўся разліў нафтапрадуктаў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
