Новая Канстытуцыя Казахстана абнуліла прэзідэнцкія тэрміны Такаева

Навіны
Фото: пресс-служба президента Казахстана

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў будзе мець магчымасць яшчэ раз выставіць сваю кандыдатуру на выбарах, якія будуць праводзіцца паводле новай Канстытуцыі. Такое тлумачэнне даў Канстытуцыйны суд краіны ў адказ на зварот прэзідэнта.

У Канстытуцыю было ўнесена радыкальнае палажэнне, паводле якога прэзідэнт можа абірацца толькі на адзін тэрмін у сем гадоў.

У Канстытуцыйным судзе растлумачылі, што ўстаноўленыя Асноўным законам абмежаванні звязваюцца з фактам папярэдняга абрання або прызначэння асобы на адпаведную пасаду выключна ў парадку, прадугледжаным дзеючай Канстытуцыяй. Суд таксама ўказаў, што ў ёй не змяшчаецца палажэнняў, якія прадугледжваюць улік тэрмінаў, а таксама фактаў абрання, што мелі месца ў адпаведнасці з папярэднім Асноўным законам.

Нагадаем, Касым-Жамарт Такаеў стаў прэзідэнтам Казахстана 20 сакавіка 2019 года пасля таго, як першы прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў датэрмінова склаў з сябе паўнамоцтвы.

9 чэрвеня 2019 года Такаеў перамог на пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах.

У 2022 годзе Такаеў прапанаваў скараціць максімальную колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў з двух да аднаго, павялічыць тэрмін прэзідэнцтва з пяці да сямі гадоў і правесці пазачарговыя выбары. Яны адбыліся ў лістападзе, Такаеў зноў атрымаў перамогу.

Сёлета ў Казахстане была прынята новая Канстытуцыя, якая ўступіла ў сілу ў ліпені. І хоць фармальна абмежаванне на адзін тэрмін у сем гадоў было ўнесена ў Асноўны закон яшчэ чатыры гады таму, Канстытуцыя не змянялася. Цяпер, з прыняццем новай Канстытуцыі, тэрміны абнуліліся.

Наступныя прэзідэнцкія выбары ў Казахстане павінны адбыцца ў 2029 годзе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.