Нацбанк Беларусі знізіў значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі на сакавік.
У сакавіку будуць дзейнічаць наступныя велічыні:
- па новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання ад года да трох гадоў —14,34% гадавых (-0,48 п.п.);
- па новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання больш за тры гады — 15,31% гадавых (-0,31 п.п.);
- для новых інвестыцыйных крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем льготных), — 11,80% гадавых (без зм.);
- для новых крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем льготных, інвестыцыйных), — 12,91% гадавых (-0,15 п.п.);
- для новых крэдытаў, прадастаўленых фізічным асобам (за выключэннем льготных), — 18,49% гадавых (-0,43 п.п.).
Банкі, якія перавышаюць разліковыя велічыні стандартнай рызыкі, павінны выконваць павышаныя рэгулятарныя патрабаванні ў галіне дастатковасці капіталу, фарміравання спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт і фарміравання фонду абавязковых рэзерваў. Такім чынам, паказчык ускосна ўплывае на кошт крэдытаў у краіне.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
