На міжнародным біенале Matter of Art у Празе прадстаўлена вялізная тэкстыльная інсталяцыя праекта #FramedinBelarus. У ім людзі з усяго свету вышывалі гісторыі беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Інсталяцыя #FramedinBelarus. Біенале Matter of Art. Нацыянальная галерэя. Прага. Фота: Ян Грамадка.

Інсталяцыя #FramedinBelarus аб’яднала 681 вышыўку – амаль поўны архіў знакамітага міжнароднага праекта, ініцыяванага беларуска-чэшскай мастачкай Руфінай Базловай. У зале Нацыянальнай галерэі ў Празе выбудавалі гіганцкую канструкцыю, якая нагадвае вельмі высокі пакой вышынёй пад сем метраў, сцены якога цалкам занятыя вышыўкамі розных памераў.

На міжнародным біенале Matter of Art у Празе прадстаўлена вялізная тэкстыльная інсталяцыя праекта #FramedinBelarus. У ім людзі з усяго свету вышывалі гісторыі беларускіх палітвязняў
Інсталяцыя #FramedinBelarus. Біенале Matter of Art. Нацыянальная галерэя. Прага. Фота: Ян Грамадка.

Жэсты творчай салідарнасці

#FramedinBelarus – праект калектыўны, у ім валанцёры з розных краін вышывалі гісторыі беларускіх палітзняволеных паводле эскізаў Руфіны Базловай. Мастачка перапрацоўвала гісторыі беларускіх палітзняволеных у схему для вышыўкі: у цэнтры змяшчала фігуру палітвязня, імя, прозвішча і візуальны аповед пра тое, чаму чалавек знаходзіцца ў турме.

Цяпер вышытыя працы сабралі разам у выглядзе вялізнай мазаікі.

Руфіна Базлова расказала нашаму выданню, што паказаць праект у сценах Нацыянальнай галерэі ў Празе ёй прапанавалі куратары біенале «Matter of Art». «Яны хацелі паказаць маштаб праекта, усе вышыўкі. І гэта ідэя стала магчымай дзякуючы ArtPower Belarus», – патлумачыла мастачка.

На міжнародным біенале Matter of Art у Празе прадстаўлена вялізная тэкстыльная інсталяцыя праекта #FramedinBelarus. У ім людзі з усяго свету вышывалі гісторыі беларускіх палітвязняў
Інсталяцыя #FramedinBelarus. Біенале Matter of Art. Нацыянальная галерэя. Прага. Фота: Ян Грамадка.

Новы фармат выставы

«Усе сцены вялікага пакоя мы запоўнілі вышыўкамі. Сама прастора клаўстрафобная як турэмная камера, і чалавек нібы фізічна ўваходзіць ў гэтую тэму, у гісторыі палітзняволеных, – расказвае пра канцэпт Руфіна.

Уражанні ў наведнікаў былі моцнымі да дрыжыкаў, яны казалі, што адчуваюць сябе вельмі маленькімі, таму што прастора закрытая, выцягнутая ўверх.

Калі ўнізе сцен вышыўкі можна разгледзець і гісторыі можна прачытаць, то вышэй дэталяў не відаць, і гледачоў уражвала, колькі гэтых вышывак, колькі гэтых лёсаў, сабраных у адной прасторы».

На міжнародным біенале Matter of Art у Празе прадстаўлена вялізная тэкстыльная інсталяцыя праекта #FramedinBelarus. У ім людзі з усяго свету вышывалі гісторыі беларускіх палітвязняў
Інсталяцыя #FramedinBelarus. Біенале Matter of Art. Нацыянальная галерэя. Прага. Фота: Ян Грамадка.

Такі маштаб дазваляе гледачу амаль фізічна адчуць аб’ём рэпрэсій. Непасрэдна на выставе праз QR-код можна зайсці на вэб-сайт, у анлайн-галерэю, дзе прадстаўлена больш за 380 вышытых сведчанняў разам з гісторыямі іх аўтараў. Паступова галерэя будзе папаўняцца новымі працамі і матэрыяламі, ствараючы адкрыты архіў калектыўнай памяці.

На міжнародным біенале Matter of Art у Празе прадстаўлена вялізная тэкстыльная інсталяцыя праекта #FramedinBelarus. У ім людзі з усяго свету вышывалі гісторыі беларускіх палітвязняў
Інсталяцыя #FramedinBelarus. Біенале Matter of Art. Нацыянальная галерэя. Прага. Фота: Ян Грамадка.

«Гэта выстава вельмі важная для мяне, таму што ўпершыню атрымалася з’яднаць усе працы разам, а таксама – патэсціць новы фармат. Бо артэфакты ўжо сабраныя, і я планую далей іх паказваць у розных праектах і праз розныя фарматы, – расказвае Руфіна Базлова. – Таксама для мяне важна, каб гэтыя працы прамаўлялі да людзей, то-бок былі паказаныя, і так атрымалася, што амаль кожная вышыўка, акрамя тых, што яшчэ не былі дасланыя, была паказаная. Кожная!».

На міжнародным біенале Matter of Art у Празе прадстаўлена вялізная тэкстыльная інсталяцыя праекта #FramedinBelarus. У ім людзі з усяго свету вышывалі гісторыі беларускіх палітвязняў
Інсталяцыя #FramedinBelarus. Біенале Matter of Art. Нацыянальная галерэя. Прага. Фота: Ян Грамадка.

На выставе гледачоў уражваў маштаб працы – як каманды праекта, так і той вялікай колькасці людзей, якія вышывалі гэтыя гісторыі. І канешне – колькасць палітвязняў.

На міжнародным біенале Matter of Art у Празе прадстаўлена вялізная тэкстыльная інсталяцыя праекта #FramedinBelarus. У ім людзі з усяго свету вышывалі гісторыі беларускіх палітвязняў
Інсталяцыя #FramedinBelarus. Біенале Matter of Art. Нацыянальная галерэя. Прага. Фота: Ян Грамадка.

На адкрыццё прыехала шмат удзельнікаў і ўдзельніц праекту #FramedinBelarus, некаторыя дабіраліся з іншых краін. А таксама, згадвае Руфіна Базлова, прыйшла Святлана Ціханоўская, якія стала своеасаблівым гідам для міністра культуры Чэхіі Ота Клемпіржа, распавядаючы яму і пра праект, у якім яна добра абазнаная, і пра гісторыі палітвязняў.

У біенале Matter of Art таксама ўдзельнічае і беларускі мастак Глеб Аманкулаў.

На міжнародным біенале Matter of Art у Празе прадстаўлена вялізная тэкстыльная інсталяцыя праекта #FramedinBelarus. У ім людзі з усяго свету вышывалі гісторыі беларускіх палітвязняў
Руфіна Базлова на біенале Matter of Art. Нацыянальная галерэя. Прага. Фота: Ян Грамадка.

Галасы прыгнечаных

Чацвёртая эдыцыя Біенале «Matter of Art» пад назвай «Неабходныя жаданні» будзе праходзіць па 13 верасня 2026 года. Куратарская канцэпцыя біенале з’яўляецца вынікам калектыўнай працы каманды гэтага года, якая складаецца з Францішка Фекетэ, Якуба Гаўкоўскага і Яраславы Таманавай. У гэтай канцэпцыі мастацтва разглядаецца як жыццёвая неабходнасць — нешта непазбежнае і ўкаранёнае ў структуры паўсядзённага жыцця.

На міжнародным біенале Matter of Art у Празе прадстаўлена вялізная тэкстыльная інсталяцыя праекта #FramedinBelarus. У ім людзі з усяго свету вышывалі гісторыі беларускіх палітвязняў
Інсталяцыя #FramedinBelarus. Біенале Matter of Art. Нацыянальная галерэя. Прага. Фота: Руфіна Базлова.

Біенале разглядае мастацкую форму як сродак выказвання салідарнасці і спагады, як носьбіта, пасярэдніка і інструмент для ўмацавання супольнасцяў і для надання голасу тым, каго спрабуюць заглушыць.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.