На гомельскім рынку гандлявалі сродкамі абароны раслін з пратэрміноўкай да 4 гадоў

Навіны
Фото: t.me/kgk_oficial

Работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці спынілі продаж пратэрмінаваных і незарэгістраваных сродкаў абароны раслін у гандлёвым павільёне на цэнтральным рынку Гомеля.

Падчас праверкі выяўлена больш за 60 адзінак сродкаў абароны раслін і ўгнаенняў з мінулым тэрмінам прыдатнасці — пратэрміноўка складала ад 3 месяцаў да 4 гадоў. Акрамя таго, больш за 300 адзінак сродкаў абароны раслін не прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю і забаронены да рознічнага продажу. Яшчэ на 450 адзінках тавараў адсутнічалі дакументы аб якасці і бяспецы.

Дзейнасць павільёна прыпынена, уся недабраякасная прадукцыя канфіскавана з продажу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.