Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з заявай, у якой асудзіла тэрарыстычную атаку ў Сіднэі. Нагадаем, учора на пляжы ў Сіднэі двое стралкоў, бацька і сын, адкрылі агонь па людзях, якія сабраліся на святкаванне Ханукі. Загінулі 16 чалавек, больш за 40 пацярпелі.
“Беларусь рашуча асуджае тэрарыстычны акт у Сіднэі, у выніку якога загінулі і атрымалі раненні нявінныя мірныя жыхары.
Наша краіна паслядоўна выступае супраць тэрарызму ва ўсіх яго формах і праявах і падтрымлівае неабходнасць аб’яднання намаганняў міжнароднай супольнасці для супрацьдзеяння тэрарыстычным пагрозам.
Мы выказваем шчырыя спачуванні сем’ям і блізкім ахвяр і жадаем хутчэйшага выздараўлення пацярпелым”, — гаворыцца ў заяве.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!