Беларускія мытнікі сёлета на мяжы з Расіяй перахапілі тавараў на 30 млн рублёў. Пра гэта ў эфіры СТБ расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай ДМК Сяргей Парфёнаў.
Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра тавары, якія ўвозяцца з Расіі з парушэннем заканадаўства.
«На беларуска-расійскім участку адсутнічае мытная мяжа, не ажыццяўляецца мытнае афармленне. Разам з тым мытнымі органамі ў мэтах недапушчэння вывазу асобных катэгорый тавараў, якія могуць скласці дэфіцыт у нашай краіне; у мэтах спынення спроб увозу тавараў, якія перамяшчаюцца з парушэннем дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, заканадаўства ЕАЭС; недапушчэння ўвозу тавараў, якія не аформлены ў мытным дачыненні… Мытныя органы і ўпаўнаважаныя органы праводзяць комплекс мер, накіраваных менавіта на абарону ўнутранага рынку нашай краіны», — сказаў ён.
Парфёнаў адзначыў, што сёлета было праведзена каля 500 спецыяльных мерапрыемстваў, выяўлена больш за 250 адміністрацыйных правапарушэнняў. Палова мерапрыемстваў была праведзена на беларуска-расійскай мяжы.
«Варта адзначыць, што палова з праведзеных спецыяльных мерапрыемстваў была праведзена на расійска-беларускім участку мяжы. Кошт прадметаў правапарушэнняў па выяўленых фактах склаў звыш 30 мільёнаў рублёў. Варта адзначыць, што 95% ад гэтай сумы — гэта менавіта ўвоз тавараў па так званай схеме шэрага імпарту.
Для разумення. Схема шэрага імпарту — гэта супрацьпраўны ўвоз тавараў як з тэрыторыі ЕС, так і з тэрыторыі іншых краін — членаў ЕАЭС пад выглядам іншых тавараў, легальна аформленых у таварасуправаджальных дакументах; увоз тавараў без таварасуправаджальных дакументаў, з выкарыстаннем несапраўдных рэквізітаў, звестак пра атрымальнікаў, адпраўнікоў такіх тавараў; з выкарыстаннем фізічных асоб, якія перамяшчаюць гэтыя катэгорыі тавараў пад выглядам тавараў для асабістага карыстання і атрымліваюць за гэта ўзнагароджанне. Але самае галоўнае — гэта ўвоз тавараў без іх мытнага дэкларавання, без выплаты належных мытных плацяжоў», — дадаў ён.