Прэс-служба МУС паведаміла аб затрыманні пяці чалавек, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынстваў на мяжы стагоддзяў.
Паводле інфармацыі МУС, у верасні 1998 года ў Віцебску падчас нападу на офіс прыватнай фірмы была выкрадзена дарагая маёмасць і дакументацыя. Нападнікі таксама збілі ахоўніка. Некалькі месяцаў яны шантажавалі ўласніцу бізнесу знішчэннем дакументаў прадпрыемства і патрабавалі выкуп. Атрымаўшы яго, зламыснікі дакументы не вярнулі. Яны пачалі пагражаць пацярпелай расправай, вымагаючы новы транш. Атрымаўшы адмову, зламыснікі ўчынілі выбух на ганку дома жанчыны. Пазней яны зноў напалі на яе офіс, застрэліўшы пры гэтым ахоўніка.
“У лістападзе 2000 года фігуранты здзейснілі чарговае разбойнае нападзенне на офіс іншай прыватнай фірмы. У масках, з агнястрэльнай зброяй, збіўшы дырэктара і персанал, яны завалодалі выручкай у памеры кошту кватэры ў аблцэнтры”, – прывялі ў МУС яшчэ адзін эпізод.
Тады зламыснікі не пакінулі слядоў на месцах злачынстваў. Устанавіць іх тады не ўдалося. Праз 25 гадоў удалося выйсці на след падазраваных. У выніку яны былі затрыманыя пры сілавой падтрымцы байцоў СПБТ “Алмаз” усе пяцёра рэцыдывістаў затрыманыя. У паведамленні фігуранты названы рэцыдывістамі.
Следчымі ўзбуджаны крымінальныя справы. Устанаўліваюцца іншыя эпізоды злачыннай дзейнасці фігурантаў.


