МУС адсправаздачылася пра чарговую перамогу над праслаўленнем нацызму

Галоўнае
Фото: МВД

ГУБАЗіК МУС пры падтрымцы спецназа затрымаў 26-гадовага жыхара Магілёўскай вобласці. Маладому чалавеку інкрымінуецца рэабілітацыя нацызму.

Паводле версіі міліцыі, мужчына з мая 2022 года “вырабляў і публікаваў відэа, фотавыявы, а таксама аўдыязапісы, накіраваныя на апраўданне ідэалогіі нацызму, прызнанне яе правільнай, такой, што мае патрэбу ў падтрымцы і перайманні, а таксама на гераізацыю нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, праслаўленне здзейсненых імі злачынстваў”.

Гэтыя матэрыялы размяшчаліся ў групах і каналах у месенджарах, а таксама ў сацыяльных сетках. У МУС таксама адзначылі, што ён атрымліваў прыбытак ад сваёй дзейнасці, у прыватнасці зарабіў больш за 3 тыс. долараў “на песнях экстрэмісцкага характару”.

МУС адсправаздачылася пра чарговую перамогу над праслаўленнем нацызму
Фота: МУС
МУС адсправаздачылася пра чарговую перамогу над праслаўленнем нацызму
Фота: МУС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.